26 красавiка 2024, Пятніца, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Балтыйскія краіны ўпершыню цалкам адмовіліся ад электраэнэргіі з Расеі

5
Балтыйскія краіны ўпершыню цалкам адмовіліся ад электраэнэргіі з Расеі

Краіны будуць сінхранізавацца з энэргасеткамі Еўропы.

Балтыйскія краіны ўпершыню цалкам адмовіліся ад электраэнэргіі з РФ на час выпрабаванняў па выхадзе з энэргакальца БРЭЛЛ (Беларусь, Расея, Эстонія, Латвія і Літва), намечанага на 2025 год.

Пра гэта паведамляе "Коммерсант".

Адзначаецца, што Латвія без тлумачэння прычын спыніла камерцыйны імпарт з РФ на два дні, 8 і 11 красавіка. У той жа час праводзілася тэставае адключэнне ЛЭП паміж Беларуссю і Літвой.

У выніку кошты электраэнэргіі ў еўрапейскай частцы РФ аселі, у Літве ж спотавыя кошты, наадварот, выраслі.

Нагадаем, у 2019 годзе была прынятая пастанова аб адмове краін Балтыі ад электраэнэргіі з Беларусі і Расеі і іх сінхранізацыі з энэргасеткамі Еўропы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках