26 красавiка 2024, Пятніца, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна паднесла кантрабандыстам Лукашэнку і Вараб'ю нечаканы сюрпрыз

26
Украіна паднесла кантрабандыстам Лукашэнку і Вараб'ю нечаканы сюрпрыз
МІКАЛАЙ ВАРАБЕЙ
ФОТА: TUT.BY

Кантрабандныя планы беларускай уладнай групоўкі апынуліся на мяжы поўнага краху.

Лукашэнку не турбуюць працоўныя месцы для беларусаў. У яго і яго «бізнэсоўца» Мікалая Вараб'я абсалютна канкрэтная мэта - атрымаць кантроль над «трубой» і пунктам наліву ДТ у чыгуначныя цыстэрны «Гомель-3». Гэта адкрывае магчымасць бесперашкодна ажыццяўляць кантрабанду да 8 млн тон нафтапрадуктаў ва Украіну, піша Telegram-канал «Минская Семибоярщина».

Нагадаем, каб перакрыць беларускія кантрабандныя плыні нафтапрадуктаў, Расея ўвяла (міжурадавым пратаколам) абавязковае дэклараванне ўсіх нафтапрадуктаў, якія пастаўляюцца на тэрыторыю РБ. Акрамя аб'ёмаў, якія «ідуць» трубаправодным транспартам. Мікалай Варабей валодае ўкраінскай часткай нафтапрадуктаправода «ПрыкарпатЗахадтранс». Атрымаўшы кантроль за беларускай часткай трубы «Транснафты», «банда» разлічвае, што зможа беспакарана «кантрабасіць» дызель. Пры гэтым уцячы ад абавязковага мытнага дэкларавання. Прамыя страты бюджэтаў Беларусі, Расеі і Украіны могуць скласці сотні мільёнаў даляраў.

Але тут адбылося нешта неверагоднае. Украіна паднесла кантрабандыстам нечаканы сюрпрыз. Афіцыйны Кіеў узяў і арыштаваў маёмасць «ПрыкарпатЗахадтранс», у тым ліку і «ўкраінскую трубу» беларускага «алігарха» Вераб'я. Хаця ўсім відавочна, што ніякай Верабей ні алігарх. Ён адзін са звычайных запісных кіраўнікоў асабістымі капіталамі Лукашэнкі. А «ўкраінская труба» - уласнасць Лукашэнкі. Кантрабандныя планы беларускай уладнай групоўкі на мяжы поўнага краху.

Найцікавейшы «трохкутнік» - Украіна ратуе ўласнасць Расеі ад беларускага рэйдэру Лукашэнкі. Вельмі нечаканая геаінтрыга склалася, аднак. Высвятляецца, няма нічога немагчымага, калі інтарэсы супадаюць. І ўсё ж ніяк не ўкладаецца ў галаве, дзеля чаго Крэмль дагэтуль ўсе гэтыя выбрыкі нелегітымнага «хаўруснічка» трывае?

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках