26 красавiка 2024, Пятніца, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск з гумарам адрэагаваў на новую няўдачу са Starship

11
Ілан Маск з гумарам адрэагаваў на новую няўдачу са Starship
ФОТА: GETTYIMAGES.COM

Прататып ракеты носьбіта дасягнуў вышыні ў дзесяць кіламетраў, але выбухнуў падчас прызямлення.

Кіраўнік SpaceX Ілан Маск адрэагаваў у Twitter на катастрофу прататыпа SN11 карабля Starship падчас выпрабаванняў.

Раней адзінаццаты прататып ракеты носьбіта дасягнуў вышыні ў дзесяць кіламетраў, але выбухнуў падчас спробы прызямліцца.

«Прынамсі варонка знаходзіцца ў патрэбным месцы», - жартаўліва адзначыў бізнэсовец у сацсетцы.

Як патлумачыў Маск, імаверна, другі рухавік зазнаў праблемы падчас уздыму на вышыню і не дасягнуў патрэбнага ціску пры пасадцы, хоць тэарэтычна гэтага і не патрабавалася.

«Штосьці вельмі значнае здарылася неўзабаве пасля запуску рухавікоў для пасадкі. Высветлім, што гэта было, як толькі вывучым абломкі», - дадаў вынаходнік.

СКРЫНШОТЫ: TWITTER.COM/ELONMUSK
Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках