29 красавiка 2024, панядзелак, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узровень дзяржпадтрымкі насельніцтва і эканомікі падчас пандэміі ў Беларусі быў самым нізкім у ЕАЭС

5
Узровень дзяржпадтрымкі насельніцтва і эканомікі падчас пандэміі ў Беларусі быў самым нізкім у ЕАЭС

Даклад старшыні калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Беларуская дзяржава менш, чым у іншых краінах дапамагала насельніцтву і эканоміцы падчас пандэміі 2020 года. Гэта вынікае з дакладу старшыні калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіла Мясніковіча, апублікаванага rbc.ru.

Беларусь знаходзіцца на апошнім месцы ў ЕАЭС - узровень падтрымкі насельніцтва і эканомікі ў 2020 годзе склаў 1,4% ад узроўню ВУП.

Гэта ў 30 разоў менш, чым у Італіі, у 6,4 разы менш, чым у Казахстане, у 5,3 разы ніжэй, чым у Кыргызстане і ў 2,5 разы менш, чым у Арменіі.

Самую вялікую дапамогу насельніцтву і эканоміцы надала Італія - 42,3% ад узроўню ВУП, за ёй ідуць Нямеччына (38,9%), Францыя (23,5) і ЗША (19,2%). Доля дзяржаўнай падтрымкі ў Расеі склала 6,5%.

Аднак, у канцы мінулага тыдня намесніца міністра фінансаў Вольга Тарасевіч паведаміла, што Мінфін перагледзеў планаваны дэфіцыт бюджэту на 2021 год з 4 млрд да 5,6 млрд рублёў. Значнае павелічэнне сумы дэфіцыту бюджэту намесніца міністра фінансаў звязала з «ужываннем захадаў дзяржавы ў падтрымцы прадпрыемстваў у перыяд пандэміі».

У той жа час, згодна з апублікаваным дакладам Мясніковіча, скарачэнне аб'ёму прамысловай вытворчасці ЕАЭС у студзені 2021 года адзначалася ва ўсіх краінах саюза, за выключэннем Беларусі, дзе гэты паказчык павялічыўся на 8,5%. Найбольшае скарачэнне адзначанае ў Арменіі (на 10,8%), найменшае - у Расеі (на 2,5%).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках