6 траўня 2024, панядзелак, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь паводле колькасці санкцый апынулася паміж Сірыяй і Паўночнай Карэяй

5
Беларусь паводле колькасці санкцый апынулася паміж Сірыяй і Паўночнай Карэяй

Краіна ўвайшла ў сумнеўны «топ-6».

Расейская рада ў міжнародных справах (РРМС) прааналізавала выкарыстанне замежных санкцый у свеце. Беларусь у спісе краін - мэтаў санкцый - паміж Сірыяй і Паўночнай Карэяй.

Для гэтага ў 2020 годзе Расейская рада ў міжнародных справах (РРМС) запусціла працу над новай базай звестак падзей у галіне палітыкі санкцый («База санкцыйных падзей» - БСС). Адзінкай аналізу з'яўляецца асобная падзея ў галіне санкцый. У іх ліку: увядзенне санкцый, іх скасаванне або падаўжэнне; выкарыстанне прымусовых мер у тым ці іншым выглядзе; выключэнне з рэжымаў санкцый, у тым ліку гуманітарных; дэкларацыі аб неабходнасці выкарыстоўваць санкцыі ці ж іх скасаванне; далучэнне да рэжымаў санкцый іншых краін ды інш.

За перыяд з 5 студзеня 2020 года да 10 студзеня 2021 года даследнікамі было зафіксавана 850 санкцыйных падзей. Сюды ўваходзяць як санкцыі супраць Расеі і расейскіх асобаў, так і абмежаванні супраць іншых краін, іх фізічных і юрыдычных асоб.

Thinktanks.by асобна разгледзеў міжнароднае выкарыстанне санкцый.

Краіны - ініцыятары санкцый

Паводле расейскага даследавання, ЗША з'яўляюцца найбольш актыўным ініцыятарам санкцыйных падзей. На іх прыпадае 449 эпізодаў з 850, або 52,8%.

Еўрапейскі звяз таксама можна ўважаць за актыўнага ініцыятара санкцый. На яго прыпадае 110 падзей (12,94%). Аднак у гэты лік не ўваходзяць падзеі, звязаныя з дзеяннямі асобных дзяржаў-чальцоў З. Яны могуць уводзіць ўласныя абмежаванні (напрыклад, краіны Балтыі ўводзілі самастойныя санкцыі супраць Беларусі), а таксама ажыццяўляць меры для імплементацыі санкцый ЕЗ, выступаць з ініцыятывамі аб увядзенні або скасаванні санкцый, прымаць тыя ці іншыя судовыя пастановы і г. д. Так, напрыклад, на Нямеччыну прыпадае 10 такіх падзей, Францыю - шэсць, Нідэрланды - чатыры, і па адной падзеі на Кіпр, Данію, Эстонію, Фінляндыю, Італію, Латвію, Літву, Люксембург, Мальту, Гішпанію. Дзевяць падзей звязана з дзеяннямі адразу некалькіх краін ЕЗ. Такім чынам, да актыўнасці краін ЕЗ можна дадаць яшчэ 39 падзей.

Кітай і Расея выкарыстоўваюць санкцыі ў значна меншых маштабах. На КНР прыпадае 12 эпізодаў, а на РФ - 16.

Краіны - мэты санкцый

Што тычыцца мэтаў санкцый, то тут ёсць свае лідары. Супраць Ірана было накіравана 123 падзеі, супраць КНР - 94 падзеі, супраць Расеі - 93 падзеі. На «тройку лідараў» у суме прыпадае 310 падзей.

У топ-10 краін міжнародных санкцый таксама ўваходзяць Венесуэла - 44 падзеі і Сірыя - 35.

Беларусь у спісе санкцый знаходзіцца на 6 месцы, маючы 33 санкцыйныя падзеі.

Далей ідуць КНДР - 32, Куба - 23, Лібія - 18, Нікарагуа - 19 падзей.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках