5 траўня 2024, Нядзеля, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румынія выдае 100 стыпендый беларускім студэнтам

2
Румынія выдае 100 стыпендый беларускім студэнтам

Прапанова дзейнічае ў 13 універсітэтах.

Міністр замежных спраў Багдан Аўурэску паведаміў у сваім Twitter запісе, што Румынія стварыла 100 месцаў для беларускіх студэнтаў. Дзяржава цалкам кампенсуе навучанне, пражыванне і выдае стыпендыю.

«Румынія прапануе 100 стыпендый для маладых беларусаў, якія хочуць вучыцца ў вышэйшых навучальных установах Румыніі, асабліва для тых, хто не можа вучыцца ў Беларусі. Гэтая праграма разлічаная на падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці. Румынія працягвае актыўна прасоўваць дэмакратыю», - заявіў Аўрэску

Большасць праграм на румынскай, англійскай і французскай мовах. У выпадку выбару праграмы на румынскай мове, урад прапануе дадатковы год для вывучэння мовы, у такім выпадку дзяржава таксама аплачвае дадатковы год. Заяву на вучобу трэба падаць да 15 красавіка 2021 года. Больш інфармацыі можна знайсці на сайце Міністэрства адукацыі Румыніі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках