Андрусь Такінданг намаляваў мультфільм пра Максіма Багдановіча
1- 9.12.2021, 21:01
- 3,236
Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння славутага беларускага паэта.
9 снежня 2021 года спаўняецца 130 год з дня нараджэння знакамітага беларускага паэта Максіма Багдановіча.
Праект Wir.by апублікаваў сяміхвілінны мультфільм «Да зор» («К звездам»), прысвечаны Максіму Багдановічу. Гэты мультфільм намаляваў Андрусь Такінданг - вядомы не толькі як мастак, але і як паэт, спявак і тэлевядоўца.
«Максім Багдановіч – паэт пазачасавы, пазапрасторавы і вечна малады. Перад вамі мультфільм, дзе ажываюць яго вершы на абшарах ад Старажытнага Егіпта да сучаснага Менска», – гаворыцца ў апісанні мультфільма.