У Мінску скасавалі выступ Інгебаргі Дапкунайтэ
5- 9.12.2021, 10:48
- 24,644
Адзін з удзельнікаў праекту раней крытыкаваў Лукашэнку.
15 снежня ў Менску планаваўся выступ расейскага пісьменніка Аляксандра Цыпкіна, а таксама акторкі Інгебаргі Дапкунайтэ. Афіцыйна іх праект скасавалі праз каранавірус, але праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што прычына - у палітычнай пазіцыі Цыпкіна, піша zerkalo.io.
На сайце kviki.by сцвярджаецца, што выступ не адбудзецца "ў сувязі з увядзеннем новых абмежаванняў на правядзенне масавых мерапрыемстваў, звязаных з эпідэміялагічнай сітуацыяй". Пры гэтым новая дата будзе абвешчаная найбліжэйшым часам.
Правядзенне было запланаванае ў сталічнай канцэртнай зале "Мінск".
Але на праўладных тэлеграм-каналах адкрыта паведамілі, што прычына скасавання - у палітычных выказваннях Аляксандра Цыпкіна. У жніўні 2020 года расеец заявіў, што не паедзе да Лукашэнкі, і адмоўна ацаніў ягоную асобу. Заява была зробленая на адным з ютуб-каналаў, якія з'яўляліся праектам «Комсомольскай правды».
Праект «БеспрынцЫпныя чытанні» быў прыдуманы ў 2016 годзе. У яго межах сучасную расейскую прозу чытаюць са сцэны самі аўтары і вядучыя расейскія акторы.