Меркаванне: Новыя санкцыі ды звальненні стануць крахам для рэжыму
2- 6.12.2021, 15:55
- 11,858
Салідарнасць прывядзе беларусаў да перамогі.
Чытач Telegram-канала «Баста!» падзяліўся меркаваннем аб тым, што адбываецца ў краіне:
- Ідэолагі, якія звальняюць найкаштоўнейшую працоўную сілу, самастойна закопваюць рэжым. У перыяд, калі ўведзеныя раней санкцыі пачынаюць працаваць напоўніцу і да іх дадаецца пяты пакет, які перасягае па моцы папярэднія, прыкарытнікі рэжыму здзяйсняюць маштабную памылку - губляюць персанал, які мае велізарны досвед працы на прадпрыемстве, у школе, у лякарні - на ўсякім працоўным месцы.
Гэта можа стаць іх фіналам. У працоўных, якія не патрапілі ў спісы, ужо ёсць пэўны план дзеянняў. У знак салідарнасці на прадпрыемствах калегі супрацоўнікаў, якія трапілі ў спісы, адмаўляюцца стажыраваць на працоўнае месца пачаткоўцаў. Таксама ёсць заявы аб звальненнях разам з калегамі, сямейнікамі.
Прадпрыемствы, якія і без таго патрапілі пад санкцыі і дыхаюць на ладан, разбураюцца толькі ідэолагамі. Беларусы не раз цягам усяго часу паказалі салідарнасць адзін з адным і гэта менавіта тая сіла, якая абавязкова прывядзе да перамогі. Рэжым ужо паказаў, што ў спакоі не пакіне нікога. За Лукашэнкам у Беларусі нармальнага жыцця не будзе. Гэта ўжо не проста думкі, а факт. Таму трэба змагацца і даводзіць справу да канца.
Жыве Беларусь!