27 красавiка 2024, Субота, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якое надвор'е чакае беларусаў на тыдні?

Якое надвор'е чакае беларусаў на тыдні?

Прагноз надвор'я на 7-9 снежня.

7 снежня варункі надвор'я ў Беларусі ў асноўным будуць вызначаць франтальныя раздзелы, удзень у заходняй палове рэспублікі будзе назірацца ўплыў вобласці падвышанага атмасфернага ціску. Чакаецца воблачна з прасвятленнямі, піша pogoda.by.

Уначы і раніцай у многіх раёнах, удзень на ўсходзе краіны пройдзе снег, мокры снег, у паўднёва-ўсходніх раёнах з дажджом. Месцамі будзе адзначацца наліпанне мокрага снегу, галалёд, слабы туман. На асобных адцінках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночны, паўночна-ўсходні ўначы слабы, удзень сярэдні. Тэмпература паветра цягам дня складзе -2..-8°С, на паўднёвым усходзе будзе -1..+1°С, уначы ў паўночна-заходняй палове пры прасвятленнях чакаецца паніжэнне да -9..-14°С. Атмасферны ціск уначы будзе расці, удзень істотна не зменіцца.

8-9 снежня надвор'е ў рэспубліцы ў асноўным будзе вызначаць вобласць падвышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халоднай паветранай масе арктычнага паходжання, толькі 8 снежня ў начны час на паўднёвым усходзе краіны яшчэ будзе ўздзейнічаць уплыў малаактыўнага атмасфернага фронту.

8 снежня чакаецца пераменная хмарнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўначы на паўднёвым усходзе краіны месцамі пройдзе кароткачасовы снег. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночнай чвэрці сярэдні. Тэмпература паветра ўначы складзе ад -10°С да -17°С, месцамі яна панізіцца да -18..-20°С, на поўдні будзе -6..-9°С; удзень тэмпературны фон будзе знаходзіцца ў межах ад -4°С да -11°С, месцамі будзе да -14°С.

9 снежня захаваецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні, усходні сярэдні, удзень на паўднёвым захадзе парывісты. Тэмпература паветра ўначы -10..-17°С, месцамі -18..-20°С, на поўдні -8..-9°С; удзень -5...-11°С, месцамі да -14°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках