27 красавiка 2024, Субота, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бастуй, Беларусь!

1
Бастуй, Беларусь!

Відэафакт.

Рабочы аднаго з менскіх прадпрыемстваў запісаў відэа, у якім ён «паклаў» тры вялізныя балты — на начальства, бухгалтэрыю і працу.

«Бастуй, Беларусь! Заставайся дома!», - пракаментаваў магутны перфоманс працоўнага тэлеграм-канал «Баста!».

Нагадаем, лідар Беларускага аб'яднання працоўных Сяргей Дылеўскі заявіў пра пачатак страйку 1 лістапада.

Беларусы з 1 лістапада пачалі заставацца дома і выкладваць у сеціва фота пра сваё далучэнне да агульнанацыянальнага страйку.

З першых дзён страйку ў Беларусі на працу на розных прадпрыемствах не выходзіць ад 10% да 30% працоўных. З розных прычынаў дома застаецца блізу мільёна працаўнікоў з 4,2 мільёна зарэгістраваных у Беларусі.

4 лістапада самазванец Лукашэнка падпісаў «саюзныя праграмы» з Расеяй.

«Беларускае аб'яднанне працоўных» заклікала ўсіх беларусаў устаць на абарону нашай Радзімы і далучыцца да агульнанацыянальнага страйку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках