27 красавiка 2024, Субота, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Немцы не жадаюць прымаць мігрантаў з беларускай мяжы

2
Немцы не жадаюць прымаць мігрантаў з беларускай мяжы

З’явіліся вынікі апытання сацыялагічным інстытутам YouGov.

Ідэю прыёму Нямеччынай мігрантаў, якія назапасіліся на беларуска-польскай мяжы, адхіляе амаль палова жыхароў краіны. Падчас апытання, праведзенага сацыялагічным інстытутам YouGov, 45 адсоткаў удзельнікаў не пагадзіліся з тым, каб дазволіць хаця б частцы гэтых мігрантаў прыехаць у Нямеччыну і тут разгледзець іх хадайніцтвы аб прытулку. Вынікі апытання былі абнародаваныя ў суботу, 27 лістапада, паведамляе dw.com.

Усяго дзевяць адсоткаў рэспандэнтаў згодныя, каб гэтыя людзі прыбылі ў ФРГ і іх хадайніцтвы аб прытулку ў Нямеччыне былі разгледжаны без якіх-небудзь папярэдніх умоў. 21 адсотак немцаў пагадзіліся б на ўезд мігрантаў у ФРГ толькі ў тым выпадку, калі частку людзей з гэтай групы прымуць іншыя краіны Еўрапейскага Звязу. Яшчэ 18 адсоткаў апытаных выступілі за прыём толькі тых мігрантаў з беларуска-польскай мяжы, якія бягуць з зоны баявых дзеянняў.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць удзельнічаць да 10 тысячаў нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская выведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб падняць іх на новы штурм польскай мяжы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках