2 снежня 2021, Чацвер, 12:13
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Radio France Internationale: Беларускае аб'яднанне працоўных абвясціла агульнанацыянальны страйк

17
Radio France Internationale: Беларускае аб'яднанне працоўных абвясціла агульнанацыянальны страйк
Фота ТАСС

Рэжым Лукашэнкі слабы і бездапаможны.

Беларускае аб'яднанне працоўных заявіла, што патрабаванні руху, вылучаныя ўладам Беларусі 30 жніўня, не выконваюцца. З 1 лістапада 2021 года БАР спыніць «вытворчасці па ўсёй краіне, пакуль кожнае з дзесяці патрабаванняў не будзе выканана», паведамляе RFI.

Галоўнымі патрабаваннямі Беларускага аб'яднання працоўных з'яўляюцца спыненне палітычных рэпрэсій; павышэнне заробкаў; пачатак перамоў аб мірнай перадачы ўлады дэмакратычным сілам з удзелам працоўных лідараў; захаванне канстытуцыйных правоў грамадзян; забеспячэнне доступу да вакцынацыі ад COVID-19; нармалізацыя дачыненняў з суседнімі краінамі і спыненне «гібрыднай вайны» з Захадам з прыцягненнем нелегальных мігрантаў.

Аб'яднанне ўзначальвае Сяргей Дылеўскі, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады, былы работнік Менскага трактарнага завода, адзін з лідараў працоўных выступаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і гвалту ўладаў на мірных акцыях пратэсту.

«Час працоўным узяць будучыню ў свае рукі. Мы не маем права цягнуць далей, пакуль нашы сваякі, сябры і паплечнікі сядзяць у турмах, пакуль нашы маці і сёстры, браты і бацькі гінуць у перапоўненых шпіталях ад каранавіруса. (...) Мы не можам дапусціць, каб нашу краіну прадалі, падпісаўшы інтэграцыйныя мапы! Мы гатовыя змяніць нашу краіну, мы гатовыя сказаць «Годзе з нас здзекавацца», мы гатовыя ўбіць апошні цвік у вечка труны рэжыму! Мы, Беларускае аб'яднанне працоўных, аб'яўляем пачатак агульнанацыянальнага страйку з 1 лістапада 2021 года! Мы спынім вытворчасці па ўсёй краіне, пакуль кожнае з дзесяці патрабаванняў не будзе выканана!» - гаворыцца ў заяве БАР ад 25 кастрычніка.

«Спыніць карміць рэжым, спынім хадзіць на працу! Застанёмся дома. Так мы абаронім нашу краіну, вернем у яе закон і справядлівасць. Толькі так мы абаронім сябе і сваіх блізкіх ад эпідэміі, якая абрынулася на наш дом. Рэжым слабы і бездапаможны як ніколі, санкцыі дабіваюць луканоміку, яшчэ не уступіўшы ў поўную сілу! Але галоўная надзея на вас. Толькі разам мы вернем ўлада ў краіне народу!»

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».