27 красавiка 2024, Субота, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме праз рост смяротнасці ад COVID-19 перапоўненыя моргі

2
У Крыме праз рост смяротнасці ад COVID-19 перапоўненыя моргі

«Улады» акупаванага Крыма вымушаныя закупляць модульныя лядоўні для захоўвання целаў.

У анэксаваным Расеяй Крыме праз рост смяротнасці ад віруснай пнеўманіі COVID-19 перапоўненыя моргі. Для захоўвання целаў памерлых людзей «у больш ці менш належным стане» мясцовыя ўлады вымушаныя закупляць модульныя лядоўні і разгружаць тым самым моргі, заявіў на брыфінгу аб сітуацыі з каранавірусам часовы выканаўца абавязкаў міністра аховы здароўя рэгіёну Канстанцін Скарупскі, якога ў панядзелак, 25 кастрычніка, цытуе газета "Коммерсант".

Скарупскі паведаміў, што ад жыхароў Сімферопаля паступалі скаргі на выдачу целаў у дрэнным стане. «Праз рост смяротнасці павялічваецца нагрузка на ўсе аддзяленні: як судова-медыцынскай экспертызы, так і патолагаанатамічнага», - указаў далей чыноўнік.

Між тым «кіраўнік» Крыма Сяргей Аксёнаў распарадзіўся павялічыць колькасць пунктаў вакцынацыі і экіпажаў хуткай дапамогі на паўвостраве. «Галоўнае пытанне сёння - арганізаваць працу так, каб не было чэргаў сёння на вакцынацыю, дадаць любую неабходную колькасць пастоў, каб вакцынацыя прайшла ў спакойным рэжыме», - гаворыцца ў яго заяве, распаўсюджанай у Telegram.

Аксёнаў таксама паказаў на рост зваротаў грамадзян па хуткую медыцынскую дапамогу. «Разумеем, што не спраўляюцца, у нас у стрэсе знаходзіцца сёння медыцына праз колькасць выклікаў», - заявіў ён.

З 3 кастрычніка ў Крыме штодня фіксуюць максімальныя паказчыкі заражаных каранавірусам з пачатку пандэміі. За апошнія 24 гадзіны там выявілі 655 новых інфікаваных. З 30 кастрычніка да 7 лістапада ў Крыме абвешчаныя непрацоўныя дні. З 25 кастрычніка госці гатэляў і санаторыяў, наведвальнікаў кінатэатраў, гандлёвых цэнтраў і рэстаранаў абавязаны выстаўляць QR-код.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках