29 красавiка 2024, панядзелак, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Затрыманы сын кіраўніка Віцебскай вобласці Шарстнёва

32
СМІ: Затрыманы сын кіраўніка Віцебскай вобласці Шарстнёва
УЛАДЗІМІР ШАРСТНЁЎ. ФОТА З САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТАК, 2014 ГОД

Паводле пагалосак, увагу сілавікоў прыцягнуў заробак мужчыны.

Уладзіміра Шарстнёва затрымалі некалькі тыдняў таму. Пра гэта «Нашай Ніве» распавялі дзве не звязаныя паміж сабой крыніцы. Шарстнёў-малодшы працаваў мэнэджэрам дзяржаўнага «Гандлёвага дома «Віцебск», які займаецца аптовым гандлем прадуктамі харчавання. У чым прычына затрымання, пакуль невядома. Але ходзяць пагалоскі, што ўвагу сілавікоў прыцягнуў занадта вялікі заробак сына чыноўніка.

У сацыяльных сетках Уладзімір Шарстнёў не з'яўляецца з 7 кастрычніка. На працы кажуць, што ён «у адпачынку», але дату выхаду з яго назваць не могуць. Жонка Шарстнёва-малодшага адмовілася гаварыць з журналістамі.

У чым жа прычына затрымання Уладзіміра Шарстнёва? Афіцыйных заяў ад сілавікоў з гэтай нагоды няма.

Але, як растлумачылі «Нашай Ніве» знаёмыя з сітуацыяй работнікі мяса-малочнай прамысловасці Віцебска, Шарстнёў-малодшы прыцягнуў увагу органаў тым, што на дзяржаўнай працы ў «Гандлёвым доме «Віцебск» атрымліваў велізарны заробак, які вымяраўся дзясяткамі тысяч рублёў у месяц.

Паводле пагалосак, затрымалі яго нібыта менскія, а не віцебскія сілавікі - магчыма, КДБ.

Уладзіміру Шарстнёва 35 гадоў, ён жанаты. Губернатар Віцебскай вобласці Мікалай Шарстнёў узначальвае вобласць з 2014 года, у 2017-м пахаваў жонку, Уладзімір - яго адзіны сын.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках