27 красавiка 2024, Субота, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ветэраны АТА правялі акцыю пад домам кума Пуціна Медведчука

4
Ветэраны АТА правялі акцыю пад домам кума Пуціна Медведчука

Яны патрабуюць для яго пакарання.

Каля дома дэпутата ад "Апазіцыйнай платформы - За жыццё", кума прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна Віктара Медведчука 24 кастрычніка зладзілі акцыю пратэсту ветэраны антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе. Пра гэта паведамляе "КиевVласть".

Актывісты патрабавалі ад улад пакарання для кіраўніцтва партыі, бо ўважаюць хатні арышт для Медведчука за "паказны крок", піша выданне.

Удзельнікі акцыі падпалілі некалькі аўтамабільных шын і выказвалі ў мікрафон негатыўнае стаўленне да Медведчука, дэпутатаў ад "Апазіцыйнай платформы - За жыццё" Іллі Ківы, Вадзіма Рабіновіча ды іншых.

"Медвядчук са сваімі памагатымі дагэтуль, на восьмым годзе вайны, прычыняе велізарную эканамічную шкоду нашай краіне. У 2017 годзе Медвядчук атрымаў нафтаправод, на якім багата зарабляў. У Адэсе ягоныя паплечнікі незаконна вывозяць за мяжу ўкраінскае збожжа, не плацячы ні капейкі ў дзяржаўны бюджэт. А цяпер спрабуюць чарговы раз абрабаваць Украіну. У Кіеўскай вобласці Медвядчук цалкам кантралюе места Васількоў з дапамогай сумна вядомай сям'і Засух. Ззасухі маюць "сваю на 100%" мэрку Васількова Наталлю Баласіновіч. І ўся гэтая медведчукоўская хеўра цяпер спрабуе распрадаць вайсковы аэрадром у Васількове , аддаць задарма дзяржаўныя зямлі Медведчуку і ягоным паплечнікам. Медвядчук павінен сядзець у турме, а не дзяржаўнымі землямі гандляваць!" - цытуе выданне пратэстоўцаў.

Актывісты заявілі, што наступную акцыю яны правядуць пад будынкам мэрыі Васількова, куды таксама плануюць прынесці аўтамабільныя шыны. Таксама яны мерацца правесці пікеты пад Службай бяспекі Украіны і Сядзібай генеральнага пракурора.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках