Самы магутны і разумны інструмент для барацьбы з уладай
- 23.10.2021, 10:51
- 2,448
Не больш і не менш.
Тэлеграм-канал «Баста!» падзяліўся меркаваннем аднаго з сваіх чытачоў:
– Наша галоўная задача – перамога над рэжымам.
А для перамогі над рэжымам няма проста нічога больш эфектыўнага, чым страйк. Кропка. Не больш і не менш.
Страйк – гэта самы магутны, самы разумны і самы элегантны інструмент барацьбы з уладай, які ўвогуле існуе ў прыродзе.
Калі звесці сутнасць страйку ў Беларусі да максімальнага спрашчэння, то 26 гадоў мы кармілі хворага маньяка і набывалі яму зброю для гвалту над намі ж.
Што можа быць для нас больш лагічна, чым перастаць плаціць яму грошы?
Так што набываем прадукты і рыхтуемся застацца дома да перамогі. Даволі ўсяго некалькіх дзён, каб назаўсёды скончыць з пляшывым і ягонымі памагатымі.
Страйку быць!