Кацярына Сныціна «вярнула» абавязковае нашэнне масак у Беларусі
8- 22.10.2021, 12:15
- 21,410
Легітымнасці ў вядомай баскетбалісткі больш, чым у Міністэрства аховы здароўя.
Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна звярнулася да сваіх падпісчыкаў у Instagram.
«Каця Сныціна вярнула абавязковае нашэнне масак у грамадскіх месцах, скасаванае Міністэрствам аховы здароўя.
«Беларусы, насіце маскі, вакцынуйцеся і, па магчымасці, пабудзьце дома, паляжыце!» - гаворыцца ў афіцыйным каментары да пастановы ад 22 кастрычніка. Поўны тэкст пастановы апублікавалі ў маім штодзённіку для пастаноў пад нумарам 1.
Ну а што? Легітымнасці ў нас прыкладна аднолькава» - напісала Сныціна ў сваім Instagram.