Google прадухіліў хакерскую атаку на рахункі YouTube-блогераў
- 20.10.2021, 20:45
- 3,120
Ёсць сувязь з РФ.
Кампанія Google прадухіліла масаваную хакерскую атаку на рахункі YouTube-блогераў. У кампаніі заявілі пра сувязь з Расеяй.
Пра гэта паведамляе прэсавая служба кампаніі.
У карпарацыі заявілі, што з 2019 гады хакеры ўчынялі напады праз фішынг, праз e-mail.
"Удзельнікі гэтай кампаніі, якую мы прыпісваем групе хакераў, набраных на адным з расейскамоўных форумаў, завабліваюць сваю цэль падробленымі магчымасцямі супрацоўніцтва, захопліваюць іх канал, а затым альбо прадаюць яго таму, хто больш заплаціць, альбо выкарыстоўваюць для трансляцыі крыптавалютных афёр", - гаворыцца ў паведамленні.
Цана рахунка складала ад 3 да 4 тысяч даляраў.
Google здолеў заблакаваць 1,6 мільёна фішынгавых паведамленняў і аднавіць 99% скрадзеных рахункаў.