30 лiстапада 2021, aўторак, 8:22
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нас тут цяпер 15 тысяч»: жыхарка Ірака збірае ў Менску мітынг нелегальных мігрантаў

100
«Нас тут цяпер 15 тысяч»: жыхарка Ірака збірае ў Менску мітынг нелегальных мігрантаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Уцекачы абураныя падманам з боку рэжыму Лукашэнкі.

У Facebook з'явілася мерапрыемства - нібыта 26 лістапада нелегальныя мігранты, якія захраслі ў Беларусі, збіраюцца правесці мірную дэманстрацыю на плошчы Незалежнасці ў Менску.

The Village Беларусь звязаўся з чалавекам, які называе сябе арганізатарам мерапрыемства.

У апісанні да мерапрыемства гаворыцца: «Годзе беларускай уладзе выкарыстоўваць нашых братоў і сясцёр у якасці жывога шчыта!» (Далей ідуць наўпроставыя і рэзкія абвінавачванні на адрас Лукашэнкі). Сказана таксама, што ў пункце збору будуць «нашы сябры з дабрачынных арганізацый», якія раскажуць, як законна ўехаць у ЕЗ ці атрымаць «дапамогу ў сацыяльным забеспячэнні» для тых, хто хоча застацца ў Беларусі. Таксама бежанцам абяцаюць раздаць зімовую вопратку і ежу.

Арганізатарам мерапрыемства ўказаная Farida (у мэтах бяспекі журналісты не паказваюць нікнэйм цалкам). Мы звязаліся з уладальнікам старонкі і спыталі, ці сапраўды ён ці яна збіраецца арганізаваць дэманстрацыю ў Менску і колькі, на яе (яго) думку, цяпер у Беларусі бежанцаў. Фарыда адказала, што дрэнна гаворыць па-ангельску, тым не менш яна пацвярджае - уцекачы, якія захраслі ў Беларусі, сапраўды збіраюцца мітынгаваць у цэнтры Менска, бо яны цяпер знаходзяцца ў бязвыхадным становішчы.

«Людзям патрэбная дапамога. Браты паміраюць на мяжы, ашуканцы падманваюць іх. Добрыя людзі губляюць усе грошы. Жаўнеры агрэсіўныя і выштурхваюць. Цяпер у Беларусі 15 000 чалавек. Я не хачу, каб нехта яшчэ цяпер ехаў у Беларусь».

Журналісты пацікавіліся, ці ведае Фарыда, што нават мірныя дэманстрацыі ў Беларусі цяпер пад забаронай і ў выніку ўдзельнікі могуць апынуцца на Акрэсціна, на што яна адказала, што ў Іраку мітынгаваць таксама небяспечна, але цяпер яны ў роспачы, «ім патрэбная дапамога добрых людзей», а «беларусы - добрыя людзі».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».