З Тараканам ніхто не хоча гуляць у хакей
22- 20.10.2021, 11:39
- 15,904
Другім разам запар скасавалі так званы Калядны турнір.
Стала вядома, што ў гэтым годзе Калядны турнір Лукашэнкі ў хакеі таксама не пройдзе. Афіцыйная прычына - эпідэмія COVID-19.
Адзначым, што летась спаборніцтвы таксама былі скасаваныя.
Хутчэй за ўсё, прычына скасавання - зусім не эпідэміялагічная сітуацыя. Большасць спартыўных мерапрыемстваў у Беларусі праходзіць у звычайным рэжыме. Магчыма, што замежныя каманды проста не хочуць удзельнічаць у турніры, які арганізуе самазванец.