27 красавiка 2024, Субота, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі праз COVID-19 могуць абвясціць непрацоўны тыдзень у лістападзе

9
У Расеі праз COVID-19 могуць абвясціць непрацоўны тыдзень у лістападзе
ФОТА: РІА НОВОСТИ

Урад РФ звернецца да Пуціна з просьбай.

Віцэ-прэм'ер РФ Таццяна Голікава, якая адказвае ва ўрадзе за рэалізацыю праграм аховы здароўя і дэмаграфіі, прапанавала звярнуцца да прэзідэнта Уладзіміра Пуціна з прапановай увесці непрацоўныя дні ў краіне з 30 кастрычніка да 7 лістапада. Ініцыятыва падтрыманая прэм'ер-міністрам РФ Міхаілам Мішусціным, паведамляе «Радыё Свабода».

Гэты захад павінен дапамагчы аблегчыць сітуацыю з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі новага тыпу ў Расеі. Прапанова была выказаная на пасяджэнні прэзідыума Каардынацыйнай рады пры ўрадзе ў барацьбе з распаўсюджваннем COVID-19.

Рэгіёнам са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй прапануецца даць права ўвядзення непрацоўных дзён ужо з найбліжэйшай суботы, 23 кастрычніка, дадала віцэ-прэм'ер.

Непрацоўныя дні павінны скараціць колькасць кантактаў паміж насельніцтвам і перапыніць ланцужкі распаўсюджвання каранавіруса. Аналагічны захад ужо ўводзіўся Крамлём вясной. Тады выходнымі былі абвешчаныя дні з 30 сакавіка да 3 красавіка, пазней гэты тэрмін быў працягнуты да 30 красавіка.

Сітуацыя з пандэміяй у Расеі найгоршая за паўтара года, сведчыць афіцыйная статыстыка. Цягам кастрычніка максімальныя значэнні заражальнасці і смяротнасці ад хваробы абнавіліся больш чым па 10 разоў.

Толькі за мінулы дзень у краіне і анэксаваным Крыме памерлі 1015 пацыентаў з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй новага тыпу. Выяўлена 8 060 752 выпадкаў, але ўлады неаднаразова прызнавалі, што гэты паказчык, хутчэй за ўсё, заніжаны ў разы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках