27 красавiка 2024, Субота, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З банка, якім валодаў блізкі да Лукашэнкі бізнэсовец, вывелі 2/3 сродкаў

4
З банка, якім валодаў блізкі да Лукашэнкі бізнэсовец, вывелі 2/3 сродкаў

Адзін з партманэтаў Таракана трапіў пад еўрапейскія санкцыі.

«Абсалютбанк» займае 20-е месца сярод банкаў Беларусі ў суме актываў – што да рынку агулам ён невялікі, паведамляе «Еўрарадыё».

Але з чым яму пашанцавала, дык гэта з кліентамі: сярод трымальнікаў рахункаў «Абсалютбанка» ў свой час выявіліся ўкраінскія дэпутаты Тарас Козак і Віктар Медвядчук. Апошняга нярэдка называюць кумам Пуціна, а сёння абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе.

Кліентамі банка ўкраінскія палітыкі сталі, калі Медвядчук пачаў працаваць з беларускім бізнэсоўцам Мікалаем Вараб’ём - уладальнікам «Абсалютбанка», яго ў прэсе называюць партманэтам рэжыму. Пасля трапляння пад еўрапейскія санкцыі Варабей перапісаў банк на топ-мэнэджараў іншых сваіх кампаній. Аднак ці перастаў бізнэсовец фармальна яго кантраляваць?

У 2019 і 2020 гадах Медвядчук і Козак павялічвалі суму сваіх схованак у беларускім банку. Так, на канец 2020 года Медвядчук і ягоная жонка захоўвалі ў «Абсалютбанку» блізу 9,5 млн еўра, а Козак - амаль 8,8 млн еўра і яшчэ 8,2 млн даляраў. Колькі іх грошай ляжала ў банку ў першай палове 2021 года - інфармацыі няма. Але вядома, што з 1 студзеня да 1 красавіка 2021-га сродкі кліентаў у «Абсалютбанку» падраслі яшчэ на 70 млн рублёў.

Але за наступныя паўгода кліенты «вынеслі» з «Абсалютбанка» ⅔ сваіх сродкаў. На 1 кастрычніка 2021-га сродкі кліентаў склалі толькі 73,3 млн рублёў. У параўнанні з 1 красавіка яны зменшыліся на 120 (!) млн рублёў.

Калі з канца 2020-га Медвядчук і Козак ні на капейку не павялічылі свае зберажэнні ў беларускім банку, то на сёння гэта больш за 72 мільёны рублёў. У такім выпадку выходзіць, што ў «Абсалютбанка» ўсяго два кліенты, і абодва - украінскія дэпутаты. Імаверна, яны вывелі з банка не ўсе свае сродкі, а большую іх частку. І менавіта за кошт гэтага ў бухгалтарскім балансе і назіраюцца такія прыкметныя змены.

Сам банк не можа апублікаваць звесткі аб кліентах, таму пацвердзіць такую версію сёння немагчыма. Аднак у 2022-м будзе апублікаваная дэкларацыя дэпутатаў за гэты год. Там павінен быць паказаны рух іх грошай, у тым ліку і ў Беларусі.

Замятаюць сляды грашыма?

У пачатку 2021 года Украіна ўвяла санкцыі супраць Козака і Медведчука. Дэпутатаў абвінавачваюць у дапамаганні расейскім апалчэнцам на Данбасе, а нядаўна Медведчуку выставілі абвінавачанне ў дзяржаўнай здрадзе за гандаль вугалем з Данбаса. Іх рахункі ва ўкраінскіх банках блакуюцца. Прывабнасць Беларусі палягае ў тым ліку і ў тым, што мясцовыя банкі не абавязаныя выконваць пастановы ўкраінскіх уладаў аб замарожванні сродкаў.

Медвядчук сёння знаходзіцца пад хатнім арыштам. Ягоны паплечнік Козак афіцыйна знаходзіцца ў вышуку, але не так даўно ён дадаваў да дэкларацыі звесткі аб аперацыях з нерухомай маёмасцю і продажы валюты...у Беларусі. Першапачаткова заяўлялася, што ў нашай краіне ён «на лячэнні». Ці так гэта - і ці сапраўды Козак цяпер гасцюе ў Беларусі, - дакладна не вядома.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках