8 траўня 2024, Серада, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркаванне: Пуцін дэманстратыўна «абнуляе» Лукашэнку

19
Меркаванне: Пуцін дэманстратыўна «абнуляе» Лукашэнку
ФОТА: «КОММЕРСАНТЪ»

Розніца ў частаце візітаў за год - каласальная.

Тэлеграм-канал «Народны дэпутат» напісаў пра значэнне візітаў расейскага прэзідэнта.

- У гэтую пятніцу, 15 кастрычніка, у Менску пройдзе саміт СНД, а 4 лістапада - паседжанне «вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы», і, як анансавалася, Пуцін можа ўзяць удзел у гэтых мерапрыемствах. Прыляціць ці не - невядома, Пяскоў у такіх выпадках кажа пра тое, што дата «пакуль папярэдне ўзятая за аснову».

Ці будзе Пуцін удзельнічаць афіцыйна - гэта галоўнае пытанне, вельмі важнае з пункту гледжання «прыняцця» прэзідэнтам Расеі беларускага дыктатара. Можна не прыехаць на саміт СНД, але прыехаць на дзяржсавет, падкрэсліўшы прыярытэт «саюзнай дзяржавы», але і адначасова знізіць ролю СНД, а гэта ўжо невялікая, але пстрычка па іміджы «збіральніка расейскіх земляў».

Але і прылятаць у Менск двойчы за тры тыдні хутчэй за ўсё не ўваходзіць у планы Пуціна - ужо занадта вялікая пашана.

А адсутнасць Пуціна на двух мерапрыемствах можна ўважаць за пэўны маркёр успрымання прэзідэнтам Расеі кіраўніка Беларусі: розніца ў частаце візітаў за год каласальная. Не прыехаць у Беларусь асабіста – значыць, не прызнаць і «ўладу» Лукашэнкі, і кантроль ім сітуацыі ў краіне.

Як Пуцін ацэньвае сітуацыю ў Беларусі, мы даведаемся цягам трох тыдняў.

Для Лукашэнкі застацца без візітаў Пуціна - значыць, заставацца без відавочных козыраў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках