Як у показцы: У Сеніцы лукашысты праводзілі цэлую спецаперацыю зняцця БЧБ-сцяга
7- 26.01.2021, 21:37
- 19,926
Спатрэбілася шэсць супрацоўнікаў дарожнай службы і кран.
У Сеніцы сёння разгарнулася цэлая спецаперацыя зняцця БЧБ сцяга. Спатрэбілася шэсць супрацоўнікаў дарожнай службы і кран.
«Не стае толькі начальніка РУУС Мураўёва, ён жа цяпер за сябе і таго хлопца працуе» - пішуць падпісанты тэлеграм-канала «Баста!».