29 красавiка 2024, панядзелак, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец стаў лаўрэатам беларуска-ўкраінскай прэміі імя Жызнеўскага

5
Павел Севярынец стаў лаўрэатам беларуска-ўкраінскай прэміі імя Жызнеўскага
ПРЭМІЯ імя Міхаіла Жызнеўскага/SVABODA.ORG

Гэтую ўзнагароду яму прысудзілі за раман «Беларусалім. Сэрца Святла».

26 студзеня ў Кіеве адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання беларуска-ўкраінскай літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхаіла Жызнеўскага. Беларус, які сем гадоў таму загінуў падчас акцый пратэсту ва Украіне, стаў сімвалам беларуска-ўкраінскага сяброўства.

Беларускім лаўрэатам прэміі стаў Павел Севярынец, паведамляе "Радые Свабода". Гэтую ўзнагароду яму прысудзілі за раман "Беларусалім. Сэрца святла".

Сам сустаршыня БХД знаходзіцца за кратамі з 7 чэрвеня 2020 года. Яго прызналі палітвязнем.

Раней Павел Севярынец ужо атрымліваў іншыя літаратурныя прэміі: ад Беларускага ПЭН-цэнтра - імя Алеся Адамовіча, імя Францішка Аляхновіча; "За свабоду думкі" імя Васіля Быкава.

Прэміяльную статуэтку арганізатары планавалі ўручыць маці Севярынца, але яна не змагла прыехаць у сувязі з карантынам. Таму статуэтку атрымала прадстаўніца Руху салідарнасці "Разам" Алена Тоўстая, яна перадасць яе ў Менск.

Украінскім лаўрэатам прэміі стаў пісьменнік Віталь Запека. Ён ваяваў на Данбасе і напісаў раман пра будні ўкраінскага салдата на ўсходнім фронце "Герої, херої та не дуже".

Літаратурная прэмія імя Міхаіла Жызнеўскага заснаваная ў 2015 годзе.

ПРЭМІЯ імя Міхаіла Жызнеўскага/SVABODA.ORG
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках