29 красавiка 2024, панядзелак, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітык з партыі Мэркель: Пратэсты пахіснулі пазіцыі Пуціна

2
Палітык з партыі Мэркель: Пратэсты пахіснулі пазіцыі Пуціна
ФОТА: AP

ЕЗ варта «з усёй яснасцю» заклікаць Крэмль вызваліць Аляксея Навальнага.

Пратэсты ў падтрымку апазіцыянера Аляксея Навальнага ўпершыню за доўгі час пахіснулі пазіцыі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, мяркуе экспэрт у замежнапалітычных пытаннях фракцыі ХДУ/ХСУ у бундэстагу Юрген Харт (Jürgen Hardt). Пра гэта дэпутат ад Хрысціянска-дэмакратычнай уніі (ХДУ), партыі канцлеркі ФРГ Ангелы Мэркель (Angela Merkel), заявіў у інтэрв'ю газеце Neue Passauer Presse, апублікаваным у аўторак, 26 студзеня, паведамляе dw.com.

Пуцін і ўсё кіраўніцтва Расеі, "краіны з вялікімі еўрапейскімі традыцыямі і культурай, рана ці позна зазнаюць паразу, калі яны не прызнаюць дэмакратыю, вяршэнства права і свабоду прэсы", заявіў палітык, адзначыўшы, што, "калі Пуцін гэтага не разумее, то гэта можа азначаць канец ягонага панавання". На думку Харт, Пуцін здзяйсняе "вялікую памылку, калі мяркуе, што зможа справіцца з сітуацыяй аднымі жорсткімі метадамі".

Еўропе варта "з усёй яснасцю" данесці да Расеі заклік вызваліць Навальнага і "абыходзіцца з ім справядліва". Харт таксама ўважае за неабходнае вызваленне ў Расеі "ўсіх, хто скарыстаўся сваім правам на ўдзел у мітынгах".

Рэкордная колькасць затрыманняў на акцыях за Навальнага

Навальны быў затрыманы 17 студзеня ў аэрапорце Шарамеццева па вяртанні з Нямеччыны, дзе ён праходзіў лячэнне пасля атручвання забароненым баявым рэчывам "Навічок". Апазіцыянера арыштавалі на 30 дзён, суд прызначаны на 2 лютага. Яго арышт выклікаў масавыя пратэсты па ўсёй Расеі і за мяжой 23 студзеня. Пасля іх было затрымана 3 770 чалавек - рэкордная колькасць у сучаснай гісторыі краіны. Паплечнік Навальнага Леанід Волкаў абвясціў аб новай акцыі пратэсту 31 студзеня.

Навальны абвінавачвае ў сваім атручванні "Навічком" прэзідэнта РФ і Федэральную службу бяспекі (ФСБ). Больш за 50 краін - удзельніц Арганізацыі ў забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) заклікалі Расею расследаваць атручэнне палітыка. Журналісты Bellingcat і The Insider апублікавалі расследаванне аб групе магчымых супрацоўнікаў ФСБ, магчыма, якія маюць дачыненне да атручвання. Улады РФ адмаўляюць усе абвінавачванні. Еўразвяз і Вялікабрытанія ўвялі санкцыі за атручванне Навальнаа і заклікалі Маскву вызваліць Навальнага. Да закліку далучыліся NАТО, Нямеччына, ЗША ды іншыя краіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках