29 красавiка 2024, панядзелак, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што шукалі беларусы на AliExpress?

12
Што шукалі беларусы на AliExpress?

Сярод лідараў рэйтынга ёсць як цалкам чаканыя, так і значна менш відавочныя пазіцыі.

У 4-м квартале 2020 года карыстачы з Беларусі зрабілі амаль 6,5 млрд пошукавых запытаў на AliExpress - гэта значыць, без малога па 700 запытаў у пераліку на кожнага жыхара краіны, піша thinktanks.by.

Сярод лідараў рэйтынга ёсць як цалкам чаканыя, так і значна менш відавочныя пазіцыі. Напрыклад, не стала сюрпрызам папулярнасць запытаў «навушнікаў» (2 месцы) і «навушнікаў бесправадных» (4 месцы): іх беларусы актыўна заказвалі цягам усяго года. Тое ж самае можна сказаць і пра пульсаксіметры: гэты запыт патрапіў на 6 месца ў спісе самых папулярных. У «дакаранавірусныя» часы такому выніку можна было б і здзівіцца, але ў 2020 годзе шматлікія беларусы відавочна перагледзелі свае прыярытэты і пачалі надаваць больш увагі ўласнаму здароўю.

На трэцяй пазіцыі рэйтынгу апынуўся пошукавы запыт xiaomi: розную тэхніку гэтага брэнда жыхары Беларусі ведаюць досыць даўно і добра - і актыўна заказваюць на AliExpress. Як і прадукцыю кампаніі Apple, уключаючы яе самыя актуальныя навінкі і аксесуары да іх: запыт «чахол на айфон 11» стаўся ў рэйтынгу самых папулярных на 5 месцы.

Напярэдадні Новага года многія пазіцыі ў рэйтынгу былі прысвечаныя прыгажосці і ўпрыгажэнням. Так, на сёмым радку рэйтынгу размясціўся пошукавы запыт «гель-лак для пазногцяў», на восьмым - «кольцы», а на дзесятай - «касметыка». А запытам, які заняў першае месца ў рэйтынгу папулярнасці, сталіся «завушніцы». Іх шукалі 29 млн раз за апошні квартал года.

З больш рэдкіх запытаў, але тых, што заслугоўваюць увагі, можна вылучыць «акуляры» і «красоўкі», «маскі для твару» і «гірлянды», «жаночую ніжнюю бялізну» і «рыбалку», «аўтамабільныя тавары» - адным словам, разнастайнасць усяго таго, што беларусы шукаюць і знаходзяць на AliExpress, уражвае.

Для Менска топ-5 самых папулярных пошукавых запытаў за 4-ы квартал 2020 года на AliExpress выглядае так:

навушнікі;

навушнікі бесправадныя;

чахол на айфон 11;

завушніцы;

пульсаксіметр.

Як бачым, менчукі нашмат часцей шукалі навушнікі і крыху больш цікавяцца аксесуарамі для iPhone, але агулам іх запыты цалкам укладваюцца ў агульнабеларускія трэнды.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках