29 красавiка 2024, панядзелак, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША распрацавалі першы ў свеце прафілактычны прэпарат ад COVID-19

У ЗША распрацавалі першы ў свеце прафілактычны прэпарат ад COVID-19

Ён зніжае рызыку заражэння на 80%.

У ЗША падвялі папярэднія вынікі трэцяй фазы клінічных выпрабаванняў першага прафілактычнага прэпарата супраць каранавіруса. Гэта не вакцына, а менавіта прафілактычны прэпарат. Ад вакцыны ён адрозніваецца тым, што не вучыць арганізм выпрацоўваць антыцелы ад каранавіруса, а проста насычае яго антыцеламі. Практычна адразу ж пасля прыёму прэпарата ўведзеныя ў арганізм антыцелы пачынаюць сваю працу - перашкаджаюць заражэнню, піша «Медицина и наука».

Аснову прэпарата складаюць монакланальныя антыцелы, і ён здольны на 80% знізіць рызыку развіцця кавіда-19.

Прэпарат выпрабоўвалі на персанале і насельніках дамоў састарэлых, у якіх быў пацверджаны кантакт з інфікаванымі. Частка ўдзельнікаў атрымлівала прэпарат, частка - плацэба.

Рызыка заражэння сярод тых, хто атрымліваў прэпарат, была ніжэйшай на 80 адсоткаў.

Адзін з аўтараў праекта Майран Коэн адзначыў, што асаблівае значэнне мае ўжыванне прафілактычнага прэпарата на самых ранніх тэрмінах меркаванага заражэння.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках