27 красавiка 2024, Субота, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кітаі выратавалі 11 шахцёраў, якія два тыдні прабылі пад заваламі

1
У Кітаі выратавалі 11 шахцёраў, якія два тыдні прабылі пад заваламі
Фото: ЕРА

Відэафакт.

У Кітаі 24 студзеня выратавалі 11 шахцёраў, якія два тыдні прабылі пад заваламі на залатым рудніку ў правінцыі Шаньдун на ўсходзе краіны, як піша "Гордан". Пра гэта паведамляе агенцтва Xinhua.

Першы выратаваны сёння шахцёр знаходзіўся ў вельмі слабым стане, яго даставілі ў шпіталь для лячэння.

Відэа выратавання аднаго з гарнякоў Xinhua апублікавала ў сваім Twitter.

Выбух на шахце здарыўся 10 студзеня, праз гэта 22 гарнякі апынуліся пад заваламі на глыбіні блізу 600 метраў. Як адзначае BBC, тыдзень ніхто з шахцёраў не падаваў прыкметаў жыцця, і толькі ў мінулую нядзелю, 17 студзеня, ратавальнікі адчулі нацяжэнне аднаго з тросаў, якія яны апускалі ў невялікія шахты.

Потым на вяроўцы была адпраўленая папяровая запіска ад групы з 12 выжылых шахцёраў – 11 з іх апынуліся ў пастцы ў адным месцы, а 12-ы знаходзіўся асобна ад іх. Неўзабаве адзін з гарнякоў памёр ад ранення, атрыманага пры выбуху. З выжылымі ратавальнікі падтрымлівалі сувязь, на тросе яны апускалі ім ежу і медыкаменты.

Астатнія 10 гарнякоў, якія апынуліся пад заваламі, на гэты момант уважаюцца загінулымі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках