26 красавiка 2024, Пятніца, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн абмеркаваў з прэзідэнтам Мексікі змены ў іміграцыйнай палітыцы ЗША

1
Байдэн абмеркаваў з прэзідэнтам Мексікі змены ў іміграцыйнай палітыцы ЗША

Лідары дзвюх краінаў абмеркавалі агульны план.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у пятніцу пагутарыў праз тэлефон з прэзідэнтам Мексікі Андрэсам Мануэлем Лопэсам Абрадорам.

Прэзідэнт Мексікі стаў другім пасля канадскага прэм'ера Джасціна Трудо сусветным лідарам, з якім у прэзідэнта Байдэна адбылася тэлефонная размова, паведамляе «Голас Амерыкі».

У прэс-службе Белага дому паведамілі, што галоўнай тэмай гутаркі двух прэзідэнтаў стала супрацоўніцтва ў шэрагу двухбаковых і рэгіянальных пытанняў, асабліва ў сферы рэгіянальнай міграцыі.

Прэзідэнт Байдэн выклаў свой план скарачэння нелегальнай іміграцыі з дапамогай ліквідацыі яе карэнных прычынаў, павелічэння магчымасцяў для перасялення ў ЗША і законных альтэрнатыўных шляхоў іміграцыі, паляпшэння працэсу разгляду просьбаў пра наданне прытулку на мяжы і скасавання жорсткай іміграцыйнай палітыкі, якая праводзіцца папярэдняй адміністрацыяй.

Абодва лідары, як паведамілі ў Белым доме, дамовіліся пра цеснае супрацоўніцтва для прыпынення плыні нелегальнай іміграцыі з краінаў Цэнтральнай Амерыкі ў Мексіку і ЗША, а таксама пра спрыянне развіццю краінаў «Паўночнага трыкутніка» Цэнтральнай Амерыкі – Сальвадора, Гандураса і Гватэмалы.

Прэзідэнты ЗША і Мексікі таксама прызналі важнасць каардынацыі ў барацьбе з пандэміяй COVID-19.

Мексіканскі прэзідэнт расказаў пра сваю тэлефонную размову з Джо Байдэнам у Твітэры ў пятніцу вечарам. Абрадор назваў гутарку «прыемнай і паважлівай», выказаўшы надзею на тое, што стасункі дзвюх дзяржаваў будуць паляпшацца, што прынясе выгаду абедзвюм краінам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках