У Маскве дэманстранты дайшлі да «Матроскай цішыні», дзе сядзіць Навальны
- 23.01.2021, 20:23
- 15,436
Там шмат прэсы, вуліца каля следчага ізалятара ачэпленая.
Дзясяткі тысяч расейцаў выйшлі сёння на акцыі ў падтрымку апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага па ўсёй краіне.
У Маскве дэманстранты дайшлі да следчага ізалятара «Матроская цішыня», дзе сядзіць Навальны. Там шмат прэсы, вуліца каля СІЗА цалкам ачэпленая, піша тэлеграм-канал radiosvaboda.
Паліцэйскія жорстка затрымліваюць людзей.
Браму «Матроскай цішыні», дзе сядзіць Навальны, перагарадзілі грузавіком.