Навальны апублікаваў новае паведамленне з «Матроскай цішыні»
8- 22.01.2021, 19:31
- 21,083
Палітык падзякаваў падпісантам за прагляд і распаўсюд фільма «Дворец для Путина».
Аляксей Навальны апублікаваў у інстраграме новае паведамленне са следчага ізалятара «Матроская цішыня». Апазіцыянер падзякаваў падпісантам за прагляд і распаўсюд фільма «Дворец для Путина» аб нерухомасці, якая, як сцвярджае Навальны, належыць расейскаму прэзідэнту.
Колькасць праглядаў фільма на платформе YouTube за тры дні наблізілася да 58 мільёнам. У інстаграме палітык апублікаваў відэа з няўдалымі дублямі падчас фільма.
Навальны таксама паведаміў, што адчувае сябе добра. «Мне кожны дзень мераюць ціск – ён у мяне як у касманаўта і раптоўны сардэчны прыступ выключаны», - напісаў апазіцыянер. Ён таксама дадаў, што яго псіхаэмацыйны стан «цалкам стабільны».