26 красавiка 2024, Пятніца, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таракана могуць пазбавіць права на правядзенне яшчэ аднаго буйнога турніру

15
Таракана могуць пазбавіць права на правядзенне яшчэ аднаго буйнога турніру
ФОТА: UIPMWORLD.ORG

Да гэтага заклікаў Фонд спартовай салідарнасці.

Беларускі фонд спартовай салідарнасці заклікаў Міжнародны звяз сучаснага пяціборства (UIPM) не праводзіць чэмпіянату свету ў Беларусі, паведамляе «Трыбуна».

«Не трэба ўзнагароджваць жорсткі рэжым Лукашэнкі правядзеннем такіх буйных турніраў у краіне. У Беларусі грамадзяне церпяць ад гвалту, катаванняў і дыскрымінацыі з боку ўладаў, а амаль 200 палітычных зняволеных утрымліваюцца ў турмах.

Сучаснае пяцібор'е не павінна асацыявацца з падтрымкай жорсткага рэжыму Лукашэнкі. Заклікаем вас адклікаць права Беларусі на правядзенне чэмпіянату свету», – заявіў БФСС.

Чэмпіянат свету павінен прайсці з 7 да 13 чэрвеня. Раней Беларусь страціла права на правядзенне ЧС-2021 у хакеі з шайбай.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках