Pfizer дамовілася з САЗ аб пастаўках вакцыны супраць COVID-19 у бедныя краіны
4- 22.01.2021, 11:52
- 9,396
Прэпарат будзе накіраваны ў рамках праграмы COVAX.
Кампаніі Pfizer і BioNTech уклалі пагадненне з Сусветнай арганізацыяй здароўя аб пастаўках сваёй вакцыны ў бедныя краіны, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.
Вакцына будзе пастаўленая ў рамках праграмы COVAX, якая створаная для роўнага размеркавання вакцын ад каранавіруса паміж краінамі. У яе рамках плануецца распаўсюджваць вакцыну ў краінах з нізкім і сярэднім узроўнем даходаў з лютага.
Са слоў крыніц, прадстаўленая партыя будзе невялікай.
Яна будзе прызначацца для медыцынскіх работнікаў у краінах з нізкімі даходамі.
Афіцыйна аб пагадненні плануюць абвясціць 22 студзеня.
Украіна ў рамках глабальнага механізму COVAX разлічвае атрымаць прынамсі восем мільёнаў доз вакцыны ад каранавіруса, чаго хопіць для вакцынацыі чатырох мільёнаў украінцаў.
Што вядома аб вакцыне вытворчасці Pfizer/BioNTech
Вакцына ад COVID-19 распрацоўкі амерыканскага фармгіганта Pfizer і нямецкай біятэхналагічнай кампаніі BioNTech паказала эфектыўнасць у 95%.
Вялікабрытанія стала першай краінай у свеце, якая ўхваліла вакцыну Pfizer і BioNTech для шырокага выкарыстання.
Першым чалавекам у свеце, які атрымаў прышчэпку ад каранавіруса па-за клінічнымі выпрабаваннямі, стала 90-гадовая жыхарка Паўночнай Ірландыі Маргарэт Кіна.