27 красавiка 2024, Субота, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марэк Сікора: Добра, што спонсары ўмяшаліся, калі ўбачылі абдымкі Лукашэнкі ды Фазэля

2
Марэк Сікора: Добра, што спонсары ўмяшаліся, калі ўбачылі абдымкі Лукашэнкі ды Фазэля
МАРЭК СІКОРА

Экс-галоўны трэнер менскага «Дынама» падтрымаў пазбаўленне Менска чэмпіянату свету ў хакеі.

Экс-галоўны трэнер менскага «Дынама» Марэк Сікора падтрымаў пастанову ІІХФ пазбавіць Менск права прымаць ЧС-2021, паведамляе «Трибуна».

- Ці правільна паступіла ІІХФ, пазбавіўшы Менск права прымаць ЧС-2021?

- Падтрымліваю гэтую пастанову. Часта кажуць, што спорт апалітычны, але як гэта можа быць праўдай, калі ў краіне збіваюць, а можа быць, нават забіваюць мірных людзей? Гэта немагчыма. Добра, што спонсары ўмяшаліся, калі ўбачылі абдымкі Лукашэнкі і Фазэля.

- Фазэль сапраўды абурыў грамадскасць сваім учынкам.

- Гэта было сімвалічна. З іншага боку, што павінен быў рабіць Фазэль? Там такое асяроддзе. Фазэль нічога не мог зрабіць. Лукашэнка вялікі хлопец, ён проста схапіў яго і абняў. Было б трагікамічна пачаць тузацца і вырывацца.

- Вы пражылі ў Беларусі год, даведаліся пра краіну і людзей?

- У мяне добрыя ўспаміны пра Менск, гэта добры горад, і беларусы вельмі добрыя. Ім падабаецца хакей. У горадзе пражывае блізу два мільёны чалавек, і часам хтосьці на вуліцы пазнаваў мяне і спыняў. Таксама ўбачыў розніцу паміж імі і расейцамі, якія больш агрэсіўныя і ўпэўненыя ў сабе.

- Пра Лукашэнку цяпер не баяцца казаць у грамадстве?

- Людзі, якія ў маім разуменні з'яўляюцца прыхільнікамі Лукашэнкі, баяцца згубіць свае льготы. Хто ведае. Цяпер дэманстранты ўзяліся за справу, відаць, што ў іх ёсць жаданне падарожнічаць па свеце, мець такія ж выгоды, як у нас, жыць свабодна.

Падчас дэманстрацый былі праявы жорсткасці, што мяне здзівіла. Такі рэжым раней і мне давялося выпрабаваць. У маім асяроддзі ў людзей часам былі праблемы: у кагосьці з працай, у кагосьці з вучобай... Там цяпер усё, як было за камуністамі, - заявіў Сікора.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках