Прадаўжаецца DDoS-атака на сайт Charter97.org
33- 11.01.2021, 15:09
- 63,138
Цягам апошніх некалькіх дзён сайт Charter97.org зазнае рэгулярныя атакі з сотні IP-адрасоў з некалькіх краін.
З 19 гадзін учорашняга (10 студзеня) дня тэхнічная служба прадаўжае фіксаваць вялікую колькасць запытаў са шкодным кантэнтам. Гэтыя запыты прыходзяць з дата цэнтраў, якія належаць такім кампаніям як Google, Amazon, Alibaba і DigitalOcean, размешчаных на тэрыторыях некалькіх краін у тым ліку ЗША, Індыі, Кітая, Нямеччыны і Тайланда.
Шкоднасны трафік маскуецца пад паводзіны стандартнага карыстальніка сайта, што абцяжарвае фільтраванне. Цяпер праца сайта стабілізаваная і адбываецца ў штатным рэжыме.
Тэхнічная служба просіць прабачэння за збоі ў працы сайта і нагадвае аб тым, што ў выпадку, калі асноўны сайт перастае быць даступным, то можна скарыстацца мабільнай АМП версіяй:
https://amp-charter97-org.cdn.ampproject.org/c/s/amp.charter97.org/ru/news/