Выкладчыкі і супрацоўнікі БДУ выступілі супраць хлусні, беззаконня і фальсіфікацый
14- 28.09.2020, 12:36
- 37,740
Матэматыкі - за праўду!
Выкладчыкі і супрацоўнікі механіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта выступілі з асуджэннем гвалту, хлусні, беззаконня і фальсіфікацыі выбараў. Відэа апублікавалі на YouTube.
Зварот падтрымалі 67 чалавек.
Вось некаторыя выказванні педагогаў:
- Любоў да матэматыкі абвастрае пачуццё справядлівасці. Мы, як і нашы студэнты, не можам мірыцца з тым напорам беззаконня і хлусні, які абрынуўся на нас у апошні час.
- Мы падтрымліваем іх імкненне быць сумленнымі, жаданне выказаць сваю пазіцыю і абароняць права называць белае - белым, а чырвонае - чырвоным.
- Закон павінен працаваць для ўсіх аднолькава - гэта аксіёма.
- Немагчыма навучыць студэнтаў быць сумленнымі, калі дзяржава штодня ў іх на вачах абясцэньвае гэту якасць.
- Мы вучым, што супярэчнасць - гэта падстава шукаць памылку, а не вінаватага.
- Мы стаміліся адчуваць сябе дурнямі, калі пры кожнай спробе абараніць свае правы і свабоды мы чуем: «Ну вы ж разумееце...»
- Мы разумее, што экзамен на сумленнасць улада не здала.