Эпідэміёлаг распавяла, ці варта апрацоўваць прадукты і пасылкі для прафілактыкі каранавіруса
3- 26.09.2020, 17:37
- 26,914
Спецыяліст дала важныя рэкамендацыі.
На думку ўкраінскай лекаркі-эпідэміёлага Кацярыны Сояк, апрацоўка прадуктаў і пакупак у якасці прафілактыкі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19 мае нізкую эфектыўнасць, піша golos.ua.
«У любым выпадку, калі мы будзем прытрымлівацца асабістай гігіены, апрацоўваць і мыць своечасова рукі, нам не прыйдзецца апрацоўваць плойму прадметаў вакол сябе, што наогул і немагчыма», - адзначыла лекарка.
Таму са слоў Сояк, пасля кантакту з прадметамі, да якіх дакраналася вялікая колькасць людзей, або прынёсшы прадукты з супермаркета, проста памыйце рукі і памыйце прадукты.
«І гэтага будзе дастаткова, каб не заразіцца», - падагульніла яна.