У Гомелі на вышцы сотавай сувязі трэці дзень лунае бел-чырвона-белы сцяг
2- 25.09.2020, 21:46
- 20,573
Ёсць у горадзе і іншыя сляды арт-партызанінга.
У Гомелі ў 104-ым мікрараёне на вышцы сотавай сувязі ўжо трэці дзень вісіць бел-чырвона-белы сцяг, піша старонка gomel.today.
Ёсць там і іншыя сляды арт-партызанінга. Так, напрыклад, на дарозе ўжо трэці раз з'яўляюцца намаляваныя сцягі, а сёння раніцай мясцовыя жыхары звярнулі ўвагу на надпіс «Жыве Беларусь».
Некалькі дзён таму, раніцай 23 верасня, гамельчукі заўважылі ў 104-ым мікрараёне вялікі бел-чырвона-белы сцяг, замацаваны паміж дрэвамі.