29 красавiка 2024, панядзелак, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Tagesspiegel: Нават Пуцін хацеў бы лепш пазбавіцца ад Лукашэнкі

27
Tagesspiegel: Нават Пуцін хацеў бы лепш пазбавіцца ад Лукашэнкі
Фото: ТАСС

Узурпатар цалкам страціў пачуццё рэальнасці.

"Лукашэнка заступіў на сваю пасаду, як крымінальны аўтарытэт. Гэтае прадстаўленне паказвае, што ён сам больш не верыць уласнай хлусні", – мяркуе журналіст нямецкага выдання Der Tagesspiegel Франк Герольд (пераклад – inopressa.ru).

"Аляксандр Лукашэнка сам прывёў сябе да прысягі і заступіў на пасаду ў вузкім коле верных яму людзей. Без звыклай агалоскі, без шуміхі. (...) Месца дзеяння было ачэпленае цяжкаўзброенымі людзьмі", – паведамляе аўтар артыкула.

"Герметычна закрытае мерапрыемства выклікала асацыяцыі з прысвячэннем у сям'ю новага хроснага бацькі мафіі, – адзначае выданне. – (...) І яно таксама паказала, што Лукашэнка сам больш не верыць уласнай хлусні пра тое, што ён быў абраны прэзідэнтам 80 адсоткамі беларускіх выбарнікаў".

"Лукашэнка страціў усялякую законную падставу называць сябе кіраўніком Беларусі. (...) Ён фальсіфікаваў вынікі галасавання, сумневы ў гэтым акрамя яго – прынамсі афіцыйна – дапускае толькі расейскі прэзідэнт Уладзімер Пуцін. Але нават ён хацеў бы лепш пазбавіцца ад Лукашэнкі", – гаворыцца ў артыкуле.

"Калі патрабаваўся апошні доказ таго, што аўтакрат страчвае ўсялякае разуменне рэчаіснасці, то ягоная інаўгурацыя наглядна гэта паказала", – заключае Der Tagesspiegel.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках