29 красавiка 2024, панядзелак, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенатары ЗША прапанавалі праверыць даходы Пуціна пасля атручвання Навальнага

9
Сенатары ЗША прапанавалі праверыць даходы Пуціна пасля атручвання Навальнага
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ
ФОТА: INSTAGRAM.COM/NAVALNY

Законапраект падтрымалі палітыкі як Рэспубліканскай, так і Дэмакратычнай партыі.

Амерыканскія сенатары, якія прадстаўляюць як Рэспубліканскую, так і Дэмакратычную партыю, распрацавалі законапраект аб санкцыях супраць афіцыйных асобаў, якія могуць быць датычныя да атручвання расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, паведамляе svoboda.org.

Законапраект абавязвае Белы дом скласці справаздачу для Кангрэса аб фінансавым становішчы і актывах прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і ягонай сям'і. Атручэнне павінна быць вывучанае ў рамках амерыканскага заканадаўства аб кантролі над хімічнай і біялагічнай зброяй, якое абавязвае Вашынгтон уводзіць эканамічныя санкцыі супраць краін-парушальнікаў.

Акрамя таго, датычным да атручвання чыноўнікам павінен быць забаронены ўезд у ЗША, а іхнія актывы ў замежных банках павінны быць заблакаваныя. Спіс асобаў, супраць якіх будуць уведзеныя гэтыя санкцыі, у законапраекце не ўдакладняецца.

Аляксей Навальны быў шпіталізаваны ў жніўні з сімптомамі атручвання. Лабараторыі ў краінах ЕЗ знайшлі ў ягоным арганізме сляды распрацаванага ў Расеі баявога атрутнага рэчыва «Навічок». ЗША і Еўразвяз заклікалі Маскву расследаваць замах. У Расеі крымінальная справа аб атручэнні дагэтуль не распачатая.

Законапраект аб санкцыях апублікаваны на сайце сенатара-дэмакрата ад Дэлавера Крыса Кунса. Суаўтарамі законапраекта сталі ягоныя паплечнікі па партыі Бэн Кардзін (ён аўтар «акта Магніцкага») і Крыс Ван Холэн і рэспубліканцы Марка Рубіё і Міт Ромні.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках