У беларускай «Калыханцы» распавялі, як прагны персанаж скуліўся з трона
30- 25.09.2020, 7:52
- 79,786
Вось такая павучальная гісторыя.
Выпуск «Калыханкі» на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 3» ускосна быў прысвечаны ўзурпатару Лукашэнку.
Паводле сюжэту, мішка забраўся на трон і не хацеў злазіць, пры гэтым увесь час прасіў пірага. У выніку праз сваю прагнасць ён скуліўся з трона, а яго месца заняла лісічка, піша тэлеграм-канал tut.by.