Раніца ў Менску пачалася з маштабнай блакады дарог
4- 1.09.2020, 8:29
- 91,428
Заторы былі на вуліцах Маякоўскага, Гарэцкага, Ясеніна, Даўгабродскай, Кальварыйскай.
Раніца ў Менску пачалося з маштабнай блакады дарог у ключавых пунктах горада. У акцыі ўдзельнічалі як кіроўцы, так і пешаходы, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».
Аўтамабілісты загадзя дамовіліся аб блакаванні руху на важных скрыжаваннях. Жыхары некаторых мікрараёнаў горада падтрымалі акцыю, становячыся на пешаходных пераходах у ланцужкі.
Заторы былі на вуліцах Маякоўскага, Гарэцкага, Ясеніна, Даўгабродскай, Кальварыйскай.
Нагадаем, што 1 верасня ў краіне абвешчаны Усебеларускі страйк.