ЗША ўвялі санкцыі супраць кіраўніка адміністрацыі Ганконга Кэры Лам
3- 7.08.2020, 20:50
- 10,679
Таксама ў новы спіс трапілі яшчэ 11 кітайскіх чыноўнікаў.
Вашынгтон уважае іх датычнымі да абмежавання палітычных свабод у аўтаноміі, паведамляе «Эхо Москвы». Белы дом асудзіў раней пастанову ганконскага ўрада адкласці на год выбары ў Заканадаўчую раду горада.
Першапачаткова яны павінны былі прайсці ў пачатку верасня. Да гэтага амерыканскія ўлады раскрытыкавалі прыняцця закона аб бяспецы, які, як мяркуе кіраўніцтва ЗША, пазбаўляе Ганконг правоў аўтаноміі.