27 красавiка 2024, Субота, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Напярэдадні выбараў прэзідэнта выраслі даляр і еўра

2
Напярэдадні выбараў прэзідэнта выраслі даляр і еўра

На гандлі 6 жніўня рубель здаў да трох валютаў.

Амерыканская і еўрапейская валюты ўмацаваліся на апошнім перад выбарамі гандлі на БВФБ, паведамляе naviny.by.

Свае сесіі тры асноўныя замежныя валюты скончылі з наступнымі паказнікамі:

даляр – 2,4482 беларускага рубля (0,0106 пункта);

еўра – 2,8971 беларускага рубля (0,0066 пункта);

расейскі рубель – 3,3249 беларускага рубля (-0085 пункта).

Раней паведамлялася, што насельніцтва ў ліпені ў параўнанні з другім кварталам гэтага года істотна павялічыла попыт на замежную валюту. У ліпені жыхары Беларусі набылі ў гатовай і безгатоўкавай форме замежнай валюты на 947,4 млн даляраў, што істотна больш за паказнік папярэдніх месяцаў (у чэрвені набыццё склала 776,6 млн даляраў, у траўні – 627 млн, у красавіку – 613,9 млн).

Нагадаем, у студзені сярэдні курс даляра склаў 2,12 рубля за даляр, у лютым – 2,19 рубля, сакавіку – 2,4 рубля, красавіку – 2,51 рубля, траўні – 2,43 рубля, чэрвені – 2,38 рубля, ліпені – 2,41 рубля.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках