27 красавiка 2024, Субота, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзіночны пікет давёў беларускіх дыпламатаў у Калінінградзе да істэрыкі

33
Адзіночны пікет давёў беларускіх дыпламатаў у Калінінградзе да істэрыкі
ФОТА: FACEBOOK.COM/MIKHAIL.FELDMAN.14

Яны спрабавалі адагнаць дэманстранта ад амбасады і паказалі яму дулю.

У расейскім Калінінградзе, каля мясцовага аддзялення пасольства Беларусі ў Расеі 4 жніўня адбыўся адзіночны пікет у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі, піша сайт тэлеканала «Белсат».

Мэтай пікету, са слоў удзельніка, было прадэманстраваць салідарнасць з барацьбой беларускай апазіцыі за свабоду і дэмакратыю.

Спачатку адзін з працаўнікоў амбасады доўга цікавіўся, ці мае ўдзельнік пікету Міхаіл Фельдман «дазвол на акцыю», тады як у Расеі для правядзення адзіночных пікетаў гэтага пакуль яшчэ не патрабуецца.

ФОТА: FACEBOOK.COM/MIKHAIL.FELDMAN.14

«Апанент з пагрозай у голасе паведаміў, што цяпер мяне «скруцяць». Неўзабаве з будынка амбасады выйшаў паліцыянт і накіраваўся да мяне. Прадставіўшыся, ён невядома для чаго спытаў мае прозвішча, імя, імя па бацьку і дату нараджэння. Акуратна запісаўшы адказы, вартавы парадку параіў «адысці далей, каб людзі гэтага не бачылі». Калі я ветліва адмовіўся, яму не засталося нічога іншага, як аддаліцца назад у будынак - закон быў на маім баку», - распавёў удзельнік пікету.

ФОТА: FACEBOOK.COM/MIKHAIL.FELDMAN.14

Пасля гэтага, з ягоных слоў, некалькі работнікаў аддзялення пасольства па чарзе, задавалі яму правакацыйныя пытанні пра нацыянальнасць, партыйную прыналежнасць, куратараў і г.д. Таксама, кажа Фельдман, яму паказалі дулю.

Пікет прайшоў на ініцыятыву мясцовага руху рэгіяналістаў, які выступае за дэмілітарызацыі Калінінградскай вобласці і вяртанне ёй гістарычнай назвы.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках