27 красавiка 2024, Субота, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Пугач і Лявон Вольскі выпусцілі песню «Дыхаем зноў»

5
Уладзімір Пугач і Лявон Вольскі выпусцілі песню «Дыхаем зноў»

Музыкі прысвяцілі песню апошнім падзеям у Беларусі.

Лідар гурта J: Морс Уладзімір Пугач і Лявон Вольскі прэзентавалі песню, прысвечаную падзеям у Беларусі «Дыхаем зноў».

Музыку і словы песні напісаў Уладзімір Пугач.

Пасля навальніцы
Знаходзіць адзін аднаго ў пяску і дзівіцца
Мы дыхаем зноў
У аскепках сталіцы
Халоднае сонца
Галоўнае мае адбыцца
Мы дыхаем зноў
Мы дыхаем зноў

Спалоханыя, бяскрылыя
Ці вартыя гэтай долі мы
Дыхай свабодна, мілая
Прагна, глыткамі доўгімі
Дыхай на поўныя грудзі, нам
Ветразі да аблокаў дом
Ляці, не глядзі ў мінулае
Нібы матылек на свае святло

Пасля навальніцы
Дзе водар азону забыты
Нібыта нам сніцца
Мы дыхаем зноў
I цепла ў сталіцы
Усе адбылося, што ў рэшце
Павінна адбыцца
Мы дыхаем зноў

Спалоханыя, бяскрылыя
Ці вартыя гэтай долі мы
Дыхай свабодна, мілая
Прагна, глыткамі доўгімі
Дыхай на поўныя грудзі, нам
Ветразі да аблокаў дом
Ляці, не глядзі ў мінулае
Нібы матылек на свае святло

Пасля навальніцы
Зламаныя спіцы
Пакінуты ровар і колы
Спыніліся быццам
Мы спознiмся зноў

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках