28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў у жывым эфіры CNN: Дні Лукашэнка злічаныя

28
Андрэй Саннікаў у жывым эфіры CNN: Дні Лукашэнка злічаныя
АНДРЭЙ САННІКАЎ

Дыктатар ужо нічога не кантралюе.

Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў пракаментаваў у жывым эфіры CNN сітуацыю ў нашай краіне:

- Вываз Святланы Ціханоўскай з краіны - гэта спецаперацыя КДБ, якая будзе доўжыцца. Відаць, што заяву яна зачытвала пад ціскам і пад дыктоўку. Я ўпэўнены, што будуць і іншыя крокі, таксама пад кантролем КДБ, таму ніякія ейныя заявы не варта прымаць на веру.

Ціханоўская з'ехала, аднак прычына пратэстаў з ёй не знікла: беларусы хочуць перамен і таму паўсталі супраць дыктатуры.

У 2010 годзе Лукашэнка быў перапалоханы колькасцю людзей на вуліцах, і таму 19 снежня аддаў загад выкарыстаць супраць нас сілу. Сёння ён напалоханы смяротна, таму і кінуў у турму лідараў: Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца.

Лукашэнка зноў выкарыстоўвае гвалт, каб паказаць, што ён кантралюе сітуацыю ў краіне. Аднак ён ужо нічога не кантралюе. Звычайна яму дапамагалі выкараскацца не толькі Расея, але і Захад. Сёння дэмакратычным дзяржавам нельга дапускаць мяккага стаўлення да дыктатара. Пара пераходзіць ад слоў і заяў да справы - санкцый i непрызнання Лукашэнкі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках