26 красавiка 2024, Пятніца, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зварот палкоўніка спэцназу ГРУ да спецназаўцаў і міліцыянтаў

152
Зварот палкоўніка спэцназу ГРУ да спецназаўцаў і міліцыянтаў
УЛАДЗІМІР БАРАДАЧ
ФОТА: DELFI

Час Лукашэнка мінуў.

Палкоўнік спецназа ГРУ Уладзімір Барадач звярнуўся да беларускіх сілавікоў:

- Спадары афіцэры, прапаршчыкі, сяржанты, жаўнеры!

Такой ганьбы не бачыла наша краіна!

Мы, ветэраны УС, МУС, КДБ, ветэраны вайны, пралівалі кроў за інтарэсы сваёй Радзімы, за інтарэсы людзей, якіх вы калечыце і забіваеце сёння на вуліцах нашай краіны, людзей, якія кормяць, узбройваюць вас для абароны ад сваіх ворагаў.

Вы становіцеся не гонарам, а ганьбай нашага войска, МУС і КДБ. Паглядзіце каго вы абараняеце!

Вы абараняеце дыктатара-шаленца, які абакраў свой народ. І гэты народ вы спрабуеце закатаць у асфальт за бутэрброд з маслам.

Час Лукашэнкі мінуў. Дыктатар са сваімі 30 мільярдамі даляраў схаваецца ў Кітаі. Вам не будзе месца ў ягоным самалёце.

Вы ганьбіце нас, ветэранаў, Войска, якое заўсёды было целам ад плоці народнай.

Злачынцу Лукашэнка страчваць няма чаго. На ім кроў яго палітычных апанентаў, маіх сяброў генерала Захаранкі, Старшыні ЦВК Ганчара, бізнэсоўца Красоўскага, журналіста Завадскага.

Для застрашвання людзей у 2011 годзе Лукашэнка замовіў тэракт у Менскім метро! Ягоныя злачынствы я гатовы даводзіць у кожным судзе.

Сёння Лукашэнка выкарыстоўвае вас, спадары афіцэры, жаўнеры, сярод якіх гонар УС, гонар нашага народа, дэсантнікі і мая 5 ОбрСпН, батальён якой ваяваў у Афганістане. Дэсантнікі, спецназаўцы!!! Усіх вас гэты шызафрэнік ператварае ў карнікаў і ворагаў свайго народа! У смецце.

Прачніцеся! Калі ў вас няма магчымасці арыштаваць злачынцу Лукашэнку, то абароніце свой народ! АБО, хоць бы, сыдзіце з вуліц. Вас утрымліваюць гэтыя людзі, а не злачынная сям'я Лукашэнка.

Спадары афіцэры! Не ганьбіце нас, ветэранаў вайны, ветэранаў спецназу. Не кідайце гонар нашых войскаў, мокрую ў баях за Айчыну ад нашай крыві.

Любіце Беларусь, як гэтыя юнакі, дзяўчаты, якія сталі за вашу і нашу свабоду.

Моташна глядзець як вы смела хаваеце будучыню Беларусі! Абараняеце рабства і беззаконне!

Вучыцеся любіць свой народ, сваю краіну ў гэтых юных герояў, вучыцеся ў людзей мужнасці, стойкасці і годнасці.

Ветэран вайны - двойчы паранены ў баях палкоўнік спецназу ГРУ В.Барадач.

Гонар маю! Спадары афіцэры!

Напісаць каментар 152

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках